Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
 

 Бокшышкі

 

 

   

Вёска ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У XVII ст. 2 маёнткі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 г. маёнтак Бокшышкі-Міхалоўшчызна належаў М.Гурыновічу, Копцям, 4 дымы, маёнтак Бокшышкі-Пашкі належаў П.Сцяпкоўскаму, пасля Копцям, 2 дымы. У 1735 г. адносіліся да Трабскай парафіі, маёнтак Бокшышкі-Міхалоўшчызна, 3 дымы, уласнасць М.Копця, скарбнага Вялікага княства Літоўскага. У сярэдзіне XIX ст. у Юрацішкаўскай воласці, маёнтак Бокшышкі належаў памешчыку Дмахоўскаму. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі: Грушанцы, Гумнішча, Келайці, Чашэйкі, Пунішча, больш за 170 рэвізскіх душ. У 1897 г. маёнтак у Трабскай воласці, 7 двароў, 62 жыхары, сыраварня, належаў Вайткевічу. У 1921 —1939 гг. у складзе Польшчы. 3 12.10.1940 г. былы маёнтак (2 двары, 28 жыхароў) у Росцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас «Кастрычнік». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 3.5.1962 г. у Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У 1970 г. вёска, 64 жыхары. 3 1974 г. у складзе эксперыментальнай базы «Чарнэлі». Цяпер у складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 12 двароў, 32 жыхары.

Яndex
 

например: электронные товары

 

 

Партнеры проекта

© Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006

Наши друзья Виртуальная Ивьевщина Международный Клуб фамилии Гецевич