Вёска ў
Юрацішкаўскім пасялковым
савеце. У XVII ст. 2 маёнткі ў Ашмянскім павеце
Віленскага ваяводства. У 1690 г. маёнтак
Бокшышкі-Міхалоўшчызна належаў М.Гурыновічу,
Копцям, 4 дымы, маёнтак Бокшышкі-Пашкі належаў
П.Сцяпкоўскаму, пасля Копцям, 2 дымы. У 1735 г.
адносіліся да Трабскай парафіі, маёнтак
Бокшышкі-Міхалоўшчызна, 3 дымы, уласнасць
М.Копця, скарбнага Вялікага княства Літоўскага.
У сярэдзіне XIX ст. у Юрацішкаўскай воласці,
маёнтак Бокшышкі належаў памешчыку Дмахоўскаму.
У склад маёнтка ўваходзілі вёскі: Грушанцы,
Гумнішча, Келайці, Чашэйкі, Пунішча, больш за
170 рэвізскіх душ. У 1897 г. маёнтак у
Трабскай
воласці, 7 двароў, 62 жыхары, сыраварня, належаў
Вайткевічу. У 1921 —1939 гг. у складзе Польшчы.
3 12.10.1940 г. былы маёнтак (2 двары, 28
жыхароў) у Росцеўшчынскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 чэрвеня 1941 г. да
пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г.
арганізаваны калгас «Кастрычнік». 3